BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Па ўсёй Польшчы сёння праходзіць акцыя «Калядная ялінка для жыцця»

Па ўсёй Польшчы сёння, 17 снежня,  праходзіць акцыя «Калядная ялінка для жыцця» – тыя, хто здасць кроў мае права атрымаць натуральную елку. Акцыя арганізавана ў пяты раз і з’яўляецца сумеснай ініцыятывай Дзяржаўных лясоў і Нацыянальнага цэнтра крыві.

У гэтым годзе да яе далучыўся новы партнёр: Ваенны цэнтр Донарства і лячэння крыві. Здаваць кроў можна 17 снежня ў адным з амаль ста пунктаў па ўсёй Польшчы. Усіх донараў леснікі падзякуюць, уручыўшы калядную ялінку.

Падчас акцыі ў мінулыя гады леснікі ахвяравалі такім чынам больш за 5 тысяч калядных дрэў. “Нашы калядныя ялінкі – са спецыяльных плантацый. Плантацыі ствараюцца там, дзе традыцыйны лес не можа расці, напрыклад, пад лініямі электраперадач”, – распавёў генеральны дырэктар Дзяржаўных лясоў Польшчы Адам Васяк.

 Беларускае Радыё Рацыя