Па ўсёй Украіне працягваюцца моцныя абстрэлы расейскім бокам.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: УКГВ ООН/Дмитро Смолиенко
Цяпер людзі хучэй стараюцца хавацца ў бомбасховішчы, паколькі нярэдкімі адбываюцца прылёты ў жылыя раёны, – адзначыла беларуска спадарыня Ева:
– Увогуле, хочацца сказаць, што, канешне, з новага году сітуацыя змянілася праз тое, што абстрэлы пачаліся вельмі моцныя па ўсёй Украіне. І на захадзе таксама. То бок, ужо бяспечных месцаў не засталося. І, канешне, заўсёды ў такія моманты ўзнікаюць думкі, можа ўсё ж такі трэба паехаць туды, дзе заўсёды бяспечна. Але тут ужо ёсць сваё жыццё, свае справы, праца, людзі. Аднак ёсць такія пытанні, што хочацца быць у нейкай бяспецы. Мы ўсё роўна працуем, усе людзі працягваюць жыць, усе падтрымліваюць адзін аднаго. Таму мне падаецца, што людзі затрымаюцца, нягледзячы на тое, што абстрэлы. Людзі працягваюць займацца сваімі справамі. Але ўсё адбываецца ва ўмовах вайны. Усе гэта разумеюць. Людзі таксама разумеюць, што патрэбна і данаціць, патрэбна больш укладацца і маральна, і фізічна, і фінансава ў гэтую вайну. Таму, канешне, шмат данацім, шмат працуем над тым, каб перамога была бліжэй.
РР: А гэтыя прылёты, як вы адчуваеце іх на штодзень? Ці часта гучаць паветраныя трывогі?
– Паветраныя трывогі падзяляюцца на два тыпы – калі пішуць, што ўзлятае Міг, то людзі ставяцца абыякава. Ёсць адмысловыя тэлеграм-каналы, у якіх паведамляюць, што куды ляціць, у якім напрамку. Калі пішуць, што ёсць канкрэтная небяспека, то людзі ідуць ва ўкрыцці. Часцей за ўсё гэта адбываецца ўначы. І скажу, што ўначы вельмі цяжка сябе прымусіць кудысьці спусціцца. Бо калі ты прачынаешся, у цябе такое моцнае жаданне сну, то ты не зусім адэкватна разумееш сваю небяспеку.
Цалкам размова:
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо 2 гады і 5 дзён. А першая анэксія ўкраінскіх тэрыторый Расеяй адбылася дзесяць гадоў таму.
Беларускае Радыё Рацыя