Нягледзячы на тое, што ва ўсім свеце папяровыя літаратурныя часопісы ўсё больш занепадаюць і знікаюць, люблінскі квартальнік Akcent упарта працягвае выходзіць. Гэтымі днямі выйшаў сёлетні другі нумар.

Рэдактар часопіса Вальдэмар Міхальскі наступным чынам акрэсліў спецыфіку часопіса:
– На пачатку стварэння часопіса-квартальніка Akcent, мы скзалі сабе, што варта знайсці нейкі важны пункт, сваю праграму, і пагадзіліся – зоймемся памежжам. Памежжам моўным, гістарычным, культурніцкім, рэлігійным, але перадусім – памежжам моўным. Памежжа вельмі важнае для Akcentа.
Сярод аўтара сёлетняга другога нумару Akcentа: Богдан Задура, Марэк Кусіба, Марцін Ленартовіч, Яраслаў Цымерман, Ёланта Кеслер і іншыя.

У нумары вершы, проза, эсэ, літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы.
Беларускае Радыё Рацыя






