З аўторка жыхары Беластока могуць галасаваць за праекты, дасланыя на Грамадзянскі Бюджэт-2025. Сёлета для галасавання жыхароў горада прапанавана 81 ідэя.

Пра тое, што ўдзел у галасаванні могуць прымаць і грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у горадзе, – кажа намеснік Прэзідэнта Беластока Рафал Рудніцкі:
-Жыхары Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Беластока, могуць прагаласаваць за праект Грамадзянскага бюжэту. Маю надзею, што яны прымуць удзел у прыняцці сумеснага рашэння па нашым горадзе. Нагадаю, што кожны зможа выбраць максімум 4 праекты і прагаласаваць толькі адзін раз.
На падтрымку пераможцаў Грамадзянскага Бюджэту-2025 у Беластоку выдаткавана 15 мільёнаў злотых. Галасаванне працягнецца да 7 кастрычніка. Галасаваць можна праз Інтэрнэт на сайце www.bialystok.pl, а таксама ў Гарадскай управе па адрасе: вул. Слонімская, вул. Браніцкага, у Цэнтры грамадскай актыўнасці на вул. Святы Роха, у мабільным пункце на Рынку Касцюшкі. Вулічны збор галасоў, а таксама ў іншых месцах, забаронены.
Праекты для галасавання за Грамадзянскі Бюджэт-2025: https://www.bialystok.pl/pl/wiadomosci/aktualnosci/budzet-obywatelski-2025-projekty-do-glosowania.html.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:









Беларускае Радыё Рацыя






