BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачатковай школе ў Чыжах (Гайнаўскі павет) наданае імя беларускага паэта Віктара Шведа

На ўрачыстай сесіі Рады гміны аднагалосна райцы прагаласавалі за гэтае рашэнне мясцовага самакіравання. Гэта адбылося за некалькі дзён да 100-гадовага юбілея творцы, які прыходзіцца на 23-га сакавіка. Віктар Швед нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Мора непадалёк Чыжоў. Мясцовая пачатковая школа, у якой навучаецца агулам каля 80 дзяцей, – адзіная школа ў гміне. У ёй амаль усе вучні вывучаюць беларускую мову.

Гаворыць войт гміны Юры Васылюк:

Афіцыйна школа ў Чыжах будзе мець імя Віктара Шведа з новага навучальнага года. Будзе ўсталявана адмысловая шыльда, штандар школы, на які ўжо збіраюцца сродкі. Урачыстасць надання пройдзе ўвосень – 10 кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя, фота Ладзіка Майніча і Яўгена Вапы