BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачаўся збор сродкаў на фестываль “Mimo wszystko SZALOM” у Орлі

Пачаўся збор сродкаў на арганізацыю III фестывалю “Mimo wszystko SZALOM”, які мае адбыцца 25–27 ліпеня 2025 года. Фестываль трымаецца на салідарнасці: артысты выступаюць бясплатна, мясцовыя жыхары прапануюць начлег і дапамогу, але без дадатковай падтрымкі фестываль не зможа адбыцца.

Кажа арганізатар фестывалю і солтыс Орлі Марэк Хмялеўскі:

– Бясплатна, то бясплатна, але ж трэба каму і заплаціць. І злучэнне, і асвятленне. Збіраем, ужо адну трэцюю маем. Прашу ўсіх, хто можа дапамагчы фестывалю “Mimo wszystko SZALOM”, зрабіць гэта.  Што б ні было, трэба не біцца, не ваяваць, а трэба гаварыць паміж сабой, трэба любіць адно аднаго, трэба шукаць тое? што нас аб’ядноўвае, а не тое, што нас раз’ядноўвае і падкрэсліваць гэта. Гэта такі фестываль

Мэта збору — 15 000 злотых, з якіх ужо сабрана больш за 6300 злотых. Збор працягнецца яшчэ 74 дні. Сам фестываль павінен стаць асаблівым — упершыню канцэрты плануецца правесці ўнутры адноўленай сінагогі, якая доўгі час знаходзілася ў заняпадзе.

Далучыцца да падтрымкі: https://zrzutka.pl/n2jhrk

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя