BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачынаецца набор у дзіцячыя садкі Беластоку

Набор у дзіцячыя садкі Беластоку распачынаецца ў панядзелак. Агулам у дзіцячых садках і садкоўскіх аддзяленнях пачатковых школ горада падрыхтавана 10 947 месцаў.

Плануецца, што бацькі дзяцей з Беларусі і Украіны, якія зараз пражываюць у Беластоку, таксама возьмуць удзел у наборы, паведаміў прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.

– Дзеці з Украіны ці Беларусі, якія жывуць у Беластоку, бяруць удзел у наборах на агульных варунках. Да набору ў 1-ы клас у наступным годзе прыступіць паводле дадзеных 3129 дзяцей, а ў нас ёсць 3525, то бок амаль 400 месцаў больш, чым чакаем. Можа быць гэта будуць дзеці з суседніх гмінаў, альбо дзеці, якія прыедуць да нас з іншых краін: Беларусі і Украіны.

Запоўніць заяву да набору ў дзіцячыя садкі можна на месцы – у дзіцячым садку, або даслаць у электронным выглядзе. Бацькі змогуць абраць максімум тры ўстановы, якія палічаць найбольш прыярытэтнымі, але падаць запоўненую заяву можна будзе толькі ў адзін садок.

Беларускае Радыё Рацыя