BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Пад шэрым небам» Мары Тамковіч у Беластоку

У польскіх кінатэатрах з 28 сакавіка паказваюць фільм беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам». Гэтымі днямі яго пабачыць можна і ў беластоцкім кінатэатры Kino Forum.

Кінастужка распавядае пра рэальную гісторыю беларускіх журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. Кацярына падчас масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе здымала стрымы, была затрымана і асуджана на 8 гадоў зняволення. Фільм і распавядае гэтую драматычную гісторыю.

Кажа польская глядачка фільму ў Беластоку:

– Я веру яшчэ ў дабро. І гэта для мяне галоўнае. А фільм мяне зацікавіў, калі я праглядала праграму фільмаў, якія паказвае Kino Forum. Я люблю шматкультурнасць. А гэты фільм распавядае пра каханне, пра павагу, пра змаганне.

Фільм «Пад шэрым небам» на 90% быў прафінансаваны Польскім інстытутам кіно. Стужка была знятая ў вельмі сціслыя тэрміны — за 15 дзён. Летась на 49-м фестывалі польскага ігравога кіно ў Гдыні фільм атрымаў прыз у намінацыі “Рэжысёрскі дэбют ці другі фільм”.

Фота: tribecafilm.com

Беларускае Радыё Рацыя