Арганізатары Дэкламатарскага конкурсу падоўжылі тэрмін прыёму заявак

Інфармуем вас, што па шматлікіх просьбах бацькоў і настаўнікаў мы вырашылі перанесці дэдлайн прыёму заявак на Дэкламатарскі конкурс.
Новы тэрмін — 4 лютага.
Мы разумеем, што натхненне часам прыходзіць у апошні момант, таму вырашылі даць усім ахвотным яшчэ некалькі дзён для падрыхтоўкі.
Анкету ўдзельніка_цы можна знайсці на афіцыйнай старонцы фонду www.tutaka.org.
Дзякуй за вашу падтрымку і цікавасць да прасоўвання беларускай культуры.
Фонд ТUТАКА






