BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падазраваны ў забойстве польскага вайскоўца трапіў у Еўразвяз

У Польшчы заявілі, што падазраваны ў забойстве польскага вайскоўца на беларускай мяжы трапіў у Еўразвяз.

Пра гэта заявіў генерал Аркадыюш Шкутнік, які камандуе аперацыяй «Бяспечнае Падляшша».28 траўня адзін з мігрантаў, які знаходзіўся на беларуска-польскай мяжы, смяротна параніў польскага сяржанта Матэвуша Сітэка

Генерал Аркадыюш Шкутнік расказаў парталу wiadomosci.wp.pl, што мігранту ўдалося трапіць на тэрыторыю Еўразвязу. Паводле яго слоў, асоба мужчыны ўстаноўлена, ёсць яго фота. Іншаземца заўважылі ў Францыі і Бельгіі. Такім чынам, гэта «пытанне часу, калі яго арыштуюць», перакананы Шкутнік.