Двое падазраваных у нападзе на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава адпушчаныя ў Польшчы пад заклад 11 тысяч еўра. Хто менавіта яго заплаціў — невядома. Пра гэта інфармуе DW.

Суд у Польшчы вызваліў з-пад варты Максімільяна К. і Ігара Ц., якія падазраюцца ў нападзе на супрацоўніка расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Леаніда Волкава ў сакавіку. Яны былі затрыманыя ў тым жа месяцы. Двума днямі раней польскі суд пастанавіў, што арыштаваныя мужчыны могуць быць вызваленыя пад заклад 50 тысяч злотых (ці 11 650 еўра).
Каментуючы выхад падазраваных на волю, Леанід Волкаў адзначыў, што асоба, якая ўнесла за іх заклад, застаецца невядомай.
У крымінальнай справе пра напад на расейскага апазіцыянера, якую расследуюць у Польшчы, восем абвінавачаных, адзін з іх — беларус.






