
ФОТА: ŽYGIMANTAS GEDVILA | ELTA
У Літве на палігоне Падброддзе (Пабрадэ) працягваюцца пошукі прапаўшых амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта інфармуе партал delfi.lt. Пакуль ніякіх станоўчых вынікаў няма.
У нядзелю раніцай у інтэрв’ю LRT міністр нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене сказала, што працы працягваліся ўсю ноч, але нічога пакуль не ўдалося.
Пасля адпампоўкі большай часткі гразі, агульны ровень знізіўся. Спадзяюся, што засталося няшмат і вадалазы змогуць дабрацца да гэтага месца», — сказала міністр.
Паводле яе слоў, пакуль не ўдаецца вызначыць дакладнае становішча бронемашыны. «Ад гэтага шмат у чым будзе залежаць, як нам удасца зачапіць бронемашыну і выцягнуць яе на паверхню», — падкрэсліла Шакалене.
Міністр дадала, што з дапамогай амерыканскіх вадалазаў робяцца спробы высветліць, ці ёсць вакол бронемашыны целы салдат. «Гэта адно з самых прыярытэтных пытанняў», — сказала яна.
У суботу позна ўвечары вадалазы ваенна-марскіх сіл ЗША здзейснілі першае апусканне, але не змаглі дабрацца да патанулай бронемашыны. Пра гэта паведамляецца ў Facebook-акаўнце Узброеных сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы.
Напомнім, што вайсковая машына з чатырма амерыканцамі прапала ў час вучэнняў на літоўска-беларускай мяжы, непадалёк Астравецкага раёна, увечары 25 сакавіка.






