BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падяшскі музей народнай культуры запрашае на зімовыя канікулы

Падляшскі музей народнай культуры запрашае ў нядзелю, 21 студзеня, на пачатак «Зімовых канікул у скансэне». У праграме: шоу «Герадзія», сакалінае паляванне, конкурсы, анімацыі, гульні для дзяцей, музычныя нумары, катанне на санках, лазернае шоу і агульнае вогнішча.  

Кажа дырэктарка Падляшскага музея народнай культуры Катажына Анціпюк:

-Перадаём традыцыі з пакалення ў пакаленне, каб мы памяталі пра сваю тоеснасць, ведалі, адкуль мы паходзім. Файна пра гэта расказваць і паказваць дзецям. І таму мы хочам, каб гэтае мерапрыемства ў скансэне стала вялікай падзеяй, каб дзеці прывялі з сабой бацькоў, а таксама і бабуль з дзядулямі. Каб яны паказалі, як раней жылі. Будзем паказваць, як распальваць вогнішча, хочам збудаваць іглу, зробім анёлкаў на снезе і шмат іншага.

Пачатак мерапрыемства «Зімовыя канікулы ў скансэне» ў нядзелю 21 студзеня а 13-ай. Адпаведна, з 23 студзеня па 3 лютага 2023 года Музей  запрашае дзяцей і моладзь да ўдзелу ў Народных святах і майстар-класах.

Гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя