Падляшскі ваяводскі ўрад атрымаў больш за 160 мільёнаў злотых у межах новай праграмы аховы насельніцтва і грамадзянскай абароны. Грошы прызначаны на будаўніцтва сістэмы крызіснай бяспекі, падрыхтоўку сховішчаў, закуп тэхнікі і навучанне кадраў.

Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі, адзначыў, што гэта толькі пачатак сістэмных інвестыцый у абарону насельніцтва рэгіёна:
-Падляшскае ваяводства атрымала за гэты першы перыяд і да канца 2025 года квоту 161 мільёнаў злотых. Гэтыя грошы будуць выкарыстаныя ў вельмі важных абласцях.
Згодна з новым законам аб абароне насельніцтва, дзяржава будзе выдаткоўваць на ахову насельніцтва не менш за 0,3% ВУП штогод.

Камандзір PSP (Ваяводскай дзяржаўнай пажарнай службы), старшы брыгадзір Януш Кондрат, паведаміў, што сёлета набываецца спецыялізаваная тэхніка, у тым ліку аўтамабілі, помпы і генератары:
– Дзяржаўная пажарная служба Падляшскага ваяводства на 2025 год атрымае 27 млн. 300 тыс. злотых.
Вядома, што 10% усіх сродкаў на абарону насельніцтва пойдзе ў распараджэнне Маршалка ваяводства, яшчэ 10% — у распараджэнне ваяводы. Астатнія будуць перададзены на мясцовы ўзровень: гмінам і паветам. Самакіраванні ўжо атрымалі канкрэтныя паведамленні пра выдзяленне сродкаў.
Цалкам гутарка:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






