BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша атрымала еўрафінансаванне на Музей Ежы Папялушкі ў Акопах

Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі былі прадстаўлены дэталі атрымання Падляшшам субсідыі на будаўніцтва Музея блаcлавёнага Ежы Папялушкі ў Акопах. Інвестыцыя коштам 57,7 млн. злотых атрымала дафінансаванне Еўразвяза ў памеры 37,58 млн. злотых.

Марта Ценкоўска

Гэта павінна паскорыць працэс пабудовы комплекса, што падкрэсліла віцэ-міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Марта Ценкоўска:

– Будзе такім месцам, якое створыць чарговы цэнтр лакальнай актыўнасці. Пры дапамозе еўрапейскіх фондаў, пры гэтай новай еўразвязаўскай перспектыве маем новыя ўмовы. І тут мы ствараем новую інстытуцыю культуры. Будзе яна цэнтрам актыўнасці лакальнай і спрыяць развіццю ўласнай рэгіянальнай актыўнасці.

Важнасць фінансавання для найхутчэйшага адкрыцця Музея Папялушкі для рэгіёна падкрэсліў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі.

Яцэк Бжазоўскі

– Згадваем капелана варшаўскай «Салідарнасці». Згадваем таксама, што ксёндз Папялушка быў асобай, якая змагалася за правы чалавека, грамадзянскія правы. Постаць паходзіла з Падляшскага рэгіёну і вельмі прыемна, што на тэрыторыі Падляшскага ваяводства паўстане музей, як інстытуцыя, якая не толькі будзе распавядаць пра саму постаць ксяндза Папялушкі, але будзе скіравана да шырокіх вартасцяў і таксама будзе распавядаць пра тыя няпростыя часы ў Польшчы.

Вядома, што канчатковая дата адкрыцця Музея бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі ў Акопах перанесена з 2025 года на 2027 год.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя