9-га лютага ў Беластоку падпісаная партнёрская дамова паміж Падляшскай управай ваяводскіх дарог і Выканкамам гарадской рады Ковеля з Валынскай вобласці Украіны. Дакумент прадугледжвае рэалізацыю трансгранічнага праекта ў межах праграмы INTERREG NEXT Польшча–Украіна 2021–2027, накіраванага на развіццё і мадэрнізацыю дарожнай інфраструктуры.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым падкрэсліў, што праект удалося рэалізаваць, нягледзячы на зменены фармат супрацоўніцтва і адсутнасць у ім Беларусі:
Планаванне гэтага інфраструкутурнага праекту стала магчымым паводле праграмы, якая паўстала ў сувязі з апошняй геапалітычнай сітуацыяй, калі Беларусь выпала з супрацы, і сродкі былі выдаткаваны для стварэння калідору «Еўразвяз – Украіна», каб можна было дастаўляць ва Украіну тавары і з Літвы, напрыклад, паліва, а таксама тавары з Украіны.
Мэр Ковеля Ігар Чайка падкрэсліў, што праект мае значэнне не толькі для мясцовай супольнасці, але і ў шырэйшым міжнародным кантэксце:
– З дапамогай гэтай праграмы і дзякуючы нашай супрацы з Падляшскім ваяводствам і дзякуючы фінасаванню з Еўразвяза, мы зможам гэта зрабіць. І гэта важна. Бо гэтая дарога злучыцца з іншай дарогай М07, гэта прамы калідор з Кіева да Варшавы, найкарацейшы шлях да сталіцы Польшчы.
Агульны кошт праекта складае 11,5 мільёна еўра, з якіх амаль 10 мільёнаў — сродкі Еўрапейскага звяза. Па польскім баку будзе рэканструяваны ўчастак ваяводскай дарогі № 662, якая злучае Аўгустаў, Сувалкі і Будзіска, а таксама пабудаваны новы мост праз раку Кляноўніцу. Ва Украіне запланаваны капітальны рамонт амаль дзевяці кіламетраў міжнароднай дарогі М-19.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






