BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша на канферэнцыі ў Сейме: абмеркаваны патрэбы беларускай меншасці

У Сейме адбылася канферэнцыя пад патранажам Маршалка Сейму Шымона Галоўні, прысвечаная 20-годдзю прыняцця Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і аб рэгіянальнай мове.

Кажа ўдзельніца канферэнцыі, прадстаўніца Фонда “Тутака” Настасся Суханосік:

– Я ўпершыню трапіла ў Сейм, убачыла, як гэта ўсё выглядае знутры. Мне было вельмі прыемна, якім чынам і як выказваўся маршалак Галоўня на панэлі, дзе прысутнічаў дырэктар Гайнаўскага ліцэя з беларускай мовай навучання. Ігар Лукашук выказваўся на тэму, што вельмі не хапае для меншасці падручнікаў. Усе, хто выступаў на той дыскусіі, казалі пра тое, што, каб меншасць далей вывучала сваю мову, патрэбна падтрымка не толькі Міністэрства замежных спраў, але і падтрымка Міністэрства адукацыі. І менавіта да прадстаўніка Міністэрства адукацыі было больш за ўсё пытанняў.

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Томаш Семоняк і старшыня Камітэту нацыянальных і этнічных меншасцей, дэпутат Ванда Навіцкая. Падляшша прадстаўлялі і актыўна ўдзельнічалі ў дэбатах Ігар Лукашук, Яўген Чыквін і Эльжбета Фіёнік, а таксама Катажына Карыцка з Маршалкоўскай ўправы Падляшскага ваяводства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара, Фонда “Тутака” і змяшанай камісіі ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў.