На сусветнай выставе EXPO — 2025 у японскіх гарадах Осака і Кансай з 13 па 19 красавіка ў польскім павільёне як першы прадстаўлены рэгіён Падляшша.

Канцэпцыя Expo 2025 заключаецца ў тым, каб у павільёнах былі інсталяваны вітрыны з артэфактам — матэрыяльным сімвалам рэгіёна. Для гэтай мэты былі выбраныя піксельныя валёнкі, створаныя мастачкай Малгажатай Дмітрук.
Артэфакт Малгажаты Дмітрук натхнёны лагатыпам Падляшша, створаным мастаком Лявонам Тарасэвічам у 2010 годзе. Піксельны зубр Тарасэвіча суправаджаецца лозунгам «багацце разнастайнасці» і закліканы падкрэсліць мультыкультуралізм рэгіёна.

Малгажата Дмітрук нарадзілася ў Бельску Падляшскім. Закончыла Бельскі беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, а затым, вучылася на факультэце графікі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым у Акадэміі мастацтваў у Варшаве.

Цяпер выкладае ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Займаецца графікай, жывапісам, малюнкам, ілюстрацыяй, мастацкай кнігай, аўтарскім тэкстылем, аб’ектам, сцэнаграфіяй, інсталяцыяй. Летась адзначала 30-годдзе мастацкай працы і свой юбілей 50-годдзя. Мае за сабою больш за 100 выставак у многіх і розных галерэях свету, Польшчы і на Падляшшы.
А на ЭХПА 2015 у італьянскім Мілане яна таксама прадстаўляла сваім арыгінальным артэфактам Падляшскае ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя