У Беластоку стартавала трохдзённая падрыхтоўка па пытаннях абароны насельніцтва і грамадзянскай абароны для бургамістраў і войтаў Падляшскага ваяводства.

Навучанне арганізавана па ініцыятыве Падляшскага ваяводы Яцэка Бжазоўскага, які падкрэсліў важнасць такой праграмы:
-Гэта вельмі важны дзень не толькі для Беластока, але і для ўсяго Падляшскага ваяводства. Мы мусім быць гатовыя, каб краіна была бяспечная і ўстойлівая.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, генерал Веслаў Ляснякевіч падкрэсліў, што кожны грамадзянін павінен быць гатовы да нестандартных сітуацый і мець дома надзейны запас неабходных рэсурсаў:
– Мы заклікаем, каб кожны з нас меў прыгатаваны так званы элемент выжывання, каб мелі нейкі невялікі запас вады, запас прадуктаў харчавання. Гаворым пра тры дні.
Сярод мінімуму для грамадзян былі агучаны мінімальны трохдзённы запас ежы і вады, неабходныя лекі, радыёпрымач на батарэйках і паўэрбанк для тэлефонаў, ліхтарык, наяўныя грошы і дакументы. Гэта простыя рэчы, але яны могуць выратаваць жыццё ў крытычны момант.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






