У Беластоку прадставілі вынікі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Абарона», у межах якой Падляшскі рэгіён атрымаў 161 млн злотых на павышэнне бяспекі, умацаванне крытычнай інфраструктуры і падрыхтаванасць да пагроз з усходняга напрамку.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі адзначыў, што горад атрымаў максімальную магчымую падтрымку, а ўсе выдзеленыя сродкі ўжо накіраваныя на найважнейшыя праекты — ад мадэрнізацыі сістэм крызіснага рэагавання да развіцця інфраструктуры грамадзянскай абароны:
-Да гэтага часу мы рэалізавалі 22 мільёны, засталося больш за 3 мільёны, якія рэалізуем да 15 снежня.
Свае вынікі прадставіла і гміна Гарадок, якая непасрэдна суседнічае з беларускай мяжой і застаецца ў зоне павышанай рызыкі. Войт гміны Веслаў Кулеша падкрэсліў, што сродкі былі накіраваныя на ўмацаванне мясцовай інфраструктуры.
Паводле прадстаўленай справаздачы, сродкі на Падляшшы былі размеркаваныя наступным чынам: каля 60 млн злотых — на інфраструктуру і энергебяспеку, 45 млн злотых — на сучаснае абсталяванне для службаў, 35 млн злотых — на сістэмы крызіснага рэагавання і рэзервы, больш за 20 млн злотых — на падтрымку памежных гмін. Праграма працягнецца і ў 2026 годзе.
Цалкам гутарка:




Беларускае Радыё Рацыя






