BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша стварае музей Ежы Папялушкі ў Акопах

30 ліпеня ў падляшскай вёсцы Акопы адбылася ўрачыстая перадача зямлі пад будаўніцтва новага філіяла Падляшскага музея — Мемарыяльнага музея ксяндза Ежы Папялушкі. Менавіта тут, непадалёк ад сучаснай беларускай мяжы, у 1947 годзе нарадзіўся капелан «Салідарнасці», які стаў сімвалам духоўнага супраціву і адвагі.

 Юзэф і Альфрэда Папялушкі

На цырымоніі прысутнічалі сваякі блаславёнага, у тым ліку Юзэф і Альфрэда Папялушкі:

-Вялікая радасць, што нашыя мары здзейсняцца. Напэўна, гэта будзе цудоўны музей. Мы вельмі-вельмі шчаслівыя. Галоўнае, дачакацца адкрыцця.

цырымонія пачатку будаўніцтва  Музею Ежы Папялушкі

Падчас выступу дырэктар Падляшскага музея Вальдэмар Вільчэўскі, ініцыятар стварэння музея – ужо дзявятага па ліку філіяла – падкрэсліў міжнароднае значэнне постаці Папялушкі, у тым ліку і для незалежнай Беларусі:

-Выдатная асоба, якая з часу смерці ў 1984 годзе была сімвалам змагання за волю. Кожны народ, кожнае грамадства, якое змагаецца за незалежнасць, патрабуе свайго Папялушкі.

Будучы музей стане дзевятым філіялам Падляшскага музея ў Беластоку. Ён будзе пабудаваны ў стылі вясковай капліцы або простай хаты — як даніна паходжанню Папялушкі. Агульны кошт праекта — 57,8 млн злотых. Фінансаванне забяспечваецца з еўрапейскай праграмы FEnIKS (37,6 млн), бюджэту Міністэрства культуры (1,2 млн) і сродкаў Падляшскага ваяводства (20 млн). Адкрыццё запланавана на канец 2027 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя