BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшша выдзеліла сродкі для падтрымкі вучняў у цяжкай фінансавай сітуацыі

Маршалкоўская Управа ў Беластоку распачала прыём заявак на другі этап праграмы стыпендый, накіраванай на падтрымку таленавітых вучняў і навучэнцаў, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі.

Як растлумачыла намесніца дырэктара Дэпартамента адукацыі і спорту Маршалкоўскай Управы Бажэна Берыла, праграма ахоплівае і вучняў з Беларусі, якія пражываюць у Беластоку:

-У 2025 годзе гэта 7,5 тысяч злотых на аднаго стыпендыята. Для гэтага трэба быць навучэнцамі школ на тэрыторыі Падляшскага ваяводства. Падтрымка адрасавана вучням V-VIII класаў пачатковых школ, I-IV класаў агульнаадукацыйных школ. Сярэдні бал не ніжэй за 4,75 для вучняў пачатковых класаў і 4,5 для вучняў сярэдніх класаў.

Праграма прадугледжвае 1000 стыпендый па 7,5 тысяч злоты кожная, а агульны бюджэт – 7,5 мільёна злотых. Пры гэтым для атрымання стыпендыі прыбытак для аднаго члена сям’і не павінен перавышаць 2022 злотых у месяц (альбо 2292 злотых, калі ў сям’і маецца дзіця з абмежаванымі магчымасцямі). Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 9 траўня 2025 года.

Падрабязныя ўмовы і неабходныя дакументы размешчаны на афіцыйным сайце праграмы: II edycja stypendiów za szczególne osiągnięcia w nauce uczniów znajdujących się w trudnej sytuacji materialnej – Portal informacyjny województwa podlaskiego – podlaskie.eu.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя