
На Падляшшы больш за 150 дзяржаўных установў далучыліся да збору неабходнай дапамогі ахвярам паводкі, якая закранула паўднёвыя і заходнія рэгіёны Польшчы.
Не засталіся ў баку і прадстаўнікі палітычных партый ды грамадскіх арганізацый, колькасць якіх перавысіла 80 суб’ектаў. Кансалідацыя грамадства назіраецца па ўсёй Польшчы – зазначае маршалак Сейму Шымон Галаўня:
– Усе сёння адчуваюць, што гэта той момант, калі мы ўсе павінны стаць і быць людзьмі, якія выконваюць свае абавязкі, якія падтрымліваюць, які перажываюць за тых, хто страціў жытло, здабытак і надзею.
Дапамогу пацярпелым ад паводкі людзям збіраюць таксама беларускія грамадскія арганізацыі і паасобныя валанцёры. Яны ладзяць збор сродкаў і неабходных рэчаў, патрэбных пацярпелым для нармалізацыі жыцця.
Беларускае Радыё Рацыя






