BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскае ваяводства адмовілася ад CIC

Пасля надзвычайнага паседжання Сейміка Падляшскага ваяводства, якое адбылося 30 ліпеня, дэпутат Сейма Польшчы Кшыштаф Трускаляскі і маршалак ваяводства Лукаш Пракорым выступілі на сумеснай прэс-канферэнцыі, падчас якой выказалі выразную пазіцыю супраць стварэння Цэнтраў інтэграцыі замежнікаў (CIC) у рэгіёне.

маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым

Маршалак Лукаш Пракорым адзначыў, што жыхары Падляшша выступаюць супраць стварэння такіх цэнтраў, і падкрэсліў, што рэгіён ужо мае наладжаную сістэму падтрымкі мігрантаў, у тым ліку і тых, хто прыбывае з Беларусі:

-Вельмі важнаым элементам нашага грамадства з’яўляюцца пазаўрадавыя арганізацыі,  арганізацыі трэцяга сектару, аб’яднанні, фонды і аргнаізацыі, звязаныя з Каталіцкім Касцёлам. І яны шмат добрага на гэтай глебе робяць.

дэпутат Сейма Польшчы Кшыштаф Трускаляскі

Кшыштаф Трускаляскі ў сваю чаргу нагадаў, што Падляшша выступае супраць нелегальнай міграцыі, і падкрэсліў важнасць празрыстай і эфектыўнай палітыкі на мяжы з Беларуссю, у тым ліку найхутчэйшага адкрыцця памежных пунктаў пропуску з Беларуссю:

-Хочам, каб хоць адзін з памежных пераходаў быў адкрыты. Але ведаем, якая палітычная сітуацыя ў польска-беларускіх стасунках.

Маршалак у сваю чаргу падкрэсліў, што Сеймік і кіраўніцтва ваяводства не праводзяць і не плануюць праводзіць дзеянняў па стварэнні CIC, а рашэнне, якое датычылася размяшчэння такіх цэнтраў у Беластоку, Ломжы і Сувалках, было прынята папярэднім урадам у 2024 годзе. На сёння папярэднія дамовы аб стварэнні СІС скасаваны і працэс лічыцца закрытым.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя