Падляшскае ваяводства афіцыйна падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Закарпацкай вобласцю Украіны. Гэты дакумент замацоўвае партнёрства, якое ахоплівае сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, гуманітарнай дапамогі і мясцовага самакіравання.

Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– 4 мільёны еўра выдзелены на супрацу паміж нашымі рэгіёнамі, на супрацу ў сферы аховы здароўя. У школе №9 шэсць вучняў вывучаюць украінскую мову, таксама ў гэтай школе вучацца ўкраінцы. Мы можам аказваць дапамогу жыхарам Украіны, каб справядлівы мір як хутчэй настаў для жыхароў Украіны.
Старшыня Закарпацкай абласной рады Раман Сарай выказаў падзяку Польшчы за падтрымку і адзначыў, што гэтая дамова мае вялікае значэнне для ўсяго ўкраінскага народа:
-Адзінаю нашаю мэтаю ёсць справядлівы мір. Падпісанне гэтага пагаднення – гэта такі сімвалічны крок падтрымкі ўсяго ўкраінскага народа. Калі мы адчуваем вашую падтрымку, то мы атрымліваем упэўненасць, што мы робім усё правільна, мы стаім на абароне дэмакратычных каштоўнасцей. Еўрапейцы гатовыя прыняць нас у сваю агульную дэмакратычную незалежную еўрапейскую сям’ю.
Усе ўдзельнікі сустрэчы выказалі надзею на найхутчэйшае ўсталяванне “справядлівага міру”, які пакладзе канец як вайне ва Украіне, так і праблемам Падляшскага ваяводства, якое эканамічна прайграе з-за складанага суседства з Беларуссю.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






