У панядзелак 2-га снежня ў Беластоку адбылося падпісанне ліста аб намерах па ўступленні мясцовага самакіравання ў кааліцыю за электронную бяспеку, якая дзейнічае на Падляшшы з красавіка 2024 года. Яе галоўная мэта – абмежаваць негатыўны ўплыў кіберзлачыннасці на паўсядзённае жыццё жыхароў рэгіёна.

Кажа ініцыятар кааліцыі, Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:
–За перыяд трох кварталаў 2024 года адбылося 87 лічбавых махлярстваў, у выніку якіх жыхары Падляшша страцілі амаль 5 мільёнаў злотых. Удалося вярнуць толькі 120 тыс. злотых з гэтай сумы.
Ліст аб намерах з боку самакіравання падпісаў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
-Cусветнае развіццё паказвае, што такія злачынствы, як крадзеж, паклёп, зараз адбываюцца ў інтэрнэце. І мы, як улада, маем грамадскі абавязак бараніць нашых жыхароў ад такіх небяспек.
Кааліцыя за электронную бяспеку на чале з ваяводам Яцэкам Бжазоўскім з’яўляецца шматпрофільнай. Яна аб’ядноўвае не толькі органы мясцовага кіравання і самакіравання, але таксама дзяржаўныя службы, радыё, тэлебачанне і ўніверсітэты горада.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя