BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшская паліцыя нагадала правілы карыстання піратэхнікай падчас навагодніх святкаванняў

Падчас навагодніх і калядных свят паліцыя заклікае да асцярожнасці пры выкарыстанні піратэхнікі. Паведамленне прагучала ад прэс-службы Паліцэйскага ўпраўлення Беластока, піша Polskie Radio Białystok. 

Феерверкі дазволена выкарыстоўваць толькі ў вызначаныя дні: напярэдадні і ў дзень Новага года, а таксама падчас святкавання Новага года паводле юліянскага календара. Супрацоўніца прэс-службы Агнешка Сквярчыньска нагадвае пра важнасць пакупкі піратэхнікі ў правераных месцах, недапушчальнасць яе выкарыстання дзецьмі і неабходнасць выканання бяспечных умоў. 

“Не запускайце піратэхніку ў людных месцах, побач з будынкамі або ў іншых месцах, дзе можа ўзнікнуць пажар. Не падыходзьце да няспраўных або невыбухлых феерверкаў,” — падкрэслівае Сквярчыньска. 

Няправільнае выкарыстанне піратэхнікі можа прывесці да сур’ёзных траўм, уключаючы апёкі ці пашкоджанне органаў. За парушэнне правілаў выкарыстання прадугледжаны штраф да 5000 злотых або нават адміністрацыйны арышт.

Беларускае Радыё Рацыя