У адноўленай штаб-кватэры Падляшскага інстытута культуры з’явіцца галерэя, сучасная мультэмедыйная зала і прастора для правядзення майстар-класаў, распавяла дырэктарка Інстытута Вікторыя Внароўска.

– Сардэчна запрашаем 11 лютага, гэта будзе нядзеля, ад гадзіны 12-й да гадзіны 16-й, на афіцыйнае адкрыццё. Будзеце мець магчымаць пабачыць гэтую прыгожую камяніцу адрамантаванай. Дзякуючы пану маршалку мы зможам патрапіць у гэты будынак і пройсці па залах камяніцы, якая цяпер загаспадаравана праз Падляшскі інстытут культуры.
Падчас брыфінгу былі агучаны і планы Падляшскага інстута культуры на гэты год. Сярод мерапрыемстваў: курсы вышыўкі і танцавальныя заняткі пад кіраўніцтвам харэографа Аксаны Прус.
Новы адрас сядзібы Падляшскага інстытута культуры – Jana Kilińskiego, 8.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






