BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскі інстытут культуры абвясціў пачатак праекта «Bardzo Młoda Kultura»

Падляшскі інстытут культуры абвясціў пачатак праекта «Bardzo Młoda Kultura», які дапамагае моладзі ствараць культурныя праекты.

У рамках праекта падрыхтавалі вялікую і разнастайную праграму майстар-класаў і трэнінгаў, паведаміла каардынатарка праекта Магдалена Завадзка:

Зараз маем другі год праграмы «Bardzo Młoda Kultura» ў Падляшскім ваяводстве. Сёння першая афіцыйная сустрэча і адкрыццё праграмы. Сустрэчы плануюцца да канца кастрычніка. Але гэта не толькі варштаты і вучоба. Запланаваны дзве студыйныя сустрэчы. Першая – з асобамі, якія працуюць з моладдзю на штодзень. Другая сустрэча будзе прызначана для моладзі, якая бярэ ўдзел у нашых варштатах, яна будзе прысвечана напісанню праектаў для лакальных конкурсаў.

Акрамя таго, у рамках праграмы адбудзецца конкурс мясцовых ініцыятыў. Аўтары найлепшых ініцыятыў атрымаюць фінансавыя сродкі для іх рэалізацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя