Музей Падляшскі ў Беластоку пачаў рэалізацыю маштабнага праекта па лічбаванні сваіх унікальных калекцый. У інтэрнэце стане даступна каля 21 тысячы экспанатаў — ад татарскіх і яўрэйскіх артэфактаў да ікон, фатаграфій, нумізматыкі і археалагічных знаходак.

Кажа дырэктар музея Вальдэмар Вільчэўскі:
– Ёсць праекты, для рэалізацыі ў межах праграмы еўрапейскіх фондаў для лічбавага развіцця. Галоўная мэта гэтага праекту – павелічэнне даступнасці і выкарыстання ўнікальнай культурнай спадчыны Падляшша. Важным аспектам з’яўляецца захаванне гэтай спадчыны на выпадак розных катаклізмаў, якія ўсё часцей здараюцца, але нават і ад звыклых пашкоджанняў, якія немагчыма выключыць.
Па словах кіраўніцы праекта і намесніцы дырэктара музея Крыстыны Ставецкай, сярод мэтавых груп — і беларусы, як нацыянальная меншасць Падляшша, якія змогуць вольна карыстацца адлічбаванымі фондамі:
– Верым, што нашыя зборы могуць дапамагаць у творым развіцці, у тым ліку і для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у нашым рэгіёне – беларусы, украінцы, татары. А таксама для пенсіянераў, якія апошнім часам усё больш актыўней карыстюцца лічбавымі тэхналогіямі.
Праект носіць назву «Культурная спадчына Падляшша — лічбаванне і прэзентацыя збораў Музея Падляшскага ў Беластоку» і фінансуецца з фондаў Еўрапейскага Саюза і дзяржаўнага бюджэту. Агульны кошт — больш за 4,5 млн злотых, з якіх 3,5 млн — гэта еўрапейскія сродкі. Усе адлічбаваныя калекцыі будуць размешчаныя на новай інтэрнэт-старонцы музея і будуць даступныя бясплатна для ўсіх карыстальнікаў.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






