BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскі ваяводскі кансерватар помнікаў выдаў датацыі на ахову спадчыны Падляшша

Падляшскі ваяводскі кансерватар помнікаў падпісаў дамовы з арганізацыямі і асобамі, якія атрымалі датацыі на ахову помнікаў архітэктуры Падляшша.

Кажа настаяцель праваслаўнага прыхода Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Пасынках, айцец Яраслаў Лойка:

– Удалося адрамантаваць званіцу ў фарным касцёле. Сродкі атрыманыя, вядома, дзякуючы падтрымцы кансерватара, з якім мы пастаянна кантактуем і вядуцца перамовы наконт розных відаў кансервацыі аб’екта. Аб’ект у асноўным вярнуўся да сваёй былой славы.

Акрамя падпісання дамоваў аб датацыях, Падляшскі ваяводскі кансерватар гістарычных помнікаў, прафесар Адам Мусюк запрасіў усіх ахвочых на канферэнцыю пра стан спадчыны Падляшша:

– 18 красавіка — Міжнародны дзень аховы помнікаў, 12 красавіка, крыху раней, а 9-й мы пачынаем сустрэчу на канферэнцыі “Прабуджэнне помнікаў”. Згодна з маімі заявамі, што я пастараюся зрабіць гэта кабінетам кансерватара, а месцам, дзе прымаюцца рашэнні і размяркоўваюцца гранты, каб гэта стала месцам сустрэчы энтузіястаў помнікаў.

Агулам для аховы спадчыны ў 2024 годзе было пададзена 62 заяўкі на агульную суму 7 млн злотых. У выніку конкурснага адобру Падляшскі ваяводскі кансерватар гістарычных помнікаў падтрымаў на 2024 год 40 праектаў на агульную суму 2,2 млн злотых.

Беларускае Радыё Рацыя