BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскія культурныя ўстановы прапануюць багатую праграму для зімовых канікул

Падляшскае ваяводства падрыхтавала насычаную праграму мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі, каб зрабіць зімовыя канікулы не толькі займальнымі, але і пазнавальнымі. Вакальныя і мастацкія майстар-класы, адукацыйныя заняткі і ўнікальныя экскурсіі дазволяць удзельнікам лепш даведацца пра традыцыі, гісторыю і мастацтва Падляшша.

Праграма была прадстаўлена на прэс-канферэнцыі.

Кажа дырэктар Падляшскага музея народнай культуры Катажына Анцыпюк:

– Падляшскі музей народнай культуры падрыхтаваў багатую праграму. Запісы прапановаў яшчэ адкрыты, прашу званіць у адзел адукацыі і фальклору, каб паказаць народныя абрады і звычаі польскай вёскі. Намі падрыхтавана некалькі майстар-класаў і адукацыйных заняткаў.

Кажа намесніца дырэктара Падляшскага музея Крысціна Ставецка:

– Наш падляшскі музей народнай культуры – гэта восем цікавых месцаў і шмат прапановаў. Сталых прапановаў, якія ў нас заўсёды ёсць, а таксама падрыхтавалі адмыслова для гэтых мэтаў. Запрашаем да беластоцкай ратушы на мастацкія паказы. Запрашаем таксама да гістарычнага музея ў Беластоку.

Установы культуры, такія як музеі і рэгіянальныя цэнтры, запрашаюць на тэматычныя заняткі: ад стварэння карнавальных масак да навучання тэхніцы напісання ікон. Таксама прадугледжаны актыўныя мерапрыемствы, такія як гульні на свежым паветры, вогнішчы і інтэрактыўныя экскурсіі.

Падрабязней тут:

Podlaskie Muzeum Kultury Ludowej

Ferie zimowe 2025 w Muzeum Podlaskim w Białymstoku – Muzeum Podlaskie w Białymstoku

Ferie zimowe w PIK – Portal informacyjny województwa podlaskiego – podlaskie.eu

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя