BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскія навукоўцы абнаўляюць Стратэгію развіцця ваяводства да 2030 года

У Беластоку была падпісана дамова аб актуалізацыі Стратэгіі развіцця Падляшскага ваяводства да 2030 года. Працу над ёй будуць весці навукоўцы з Універсітэта і Палітэхнікі Беластока.

Кіраўнік каманды, прафесар Роберт Цібароўскі, адзначыў, што ў працэсе асаблівая ўвага будзе нададзена дэмаграфіі, прадпрымальніцтву і патэнцыялу трансгранічнага супрацоўніцтва:

-Вядома, гэта дэмаграфія. Праблема, якая датычыць не толькі Падляшскага ваяводства, а ўвогуле ўсёй Еўропы. Але мы хочам паглядзець, як гэтая праблема выглядае ў нашым ваяводстве. Таксама развіццё прадпрымальніцтва. Мы хочам адкрыць шмат дзвярэй для прадпрымальнікаў, каб яны маглі працаваць лягчэй, хутчэй і выкарыстоўваць магчымасці таго месца, дзе жывем.

Абнаўленне стратэгіі Падляшскага ваяводства  будзе складацца з трох этапаў: дыягностыкі сацыяльна-эканамічнай сітуацыі рэгіёну, распрацоўкі праекта стратэгіі і падтрымкі падчас кансультацый з мясцовымі ўладамі і грамадскімі партнёрамі. Завяршэнне работ плануецца да канца 2026 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя