BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскія памежнікі летась затрымалі 316 чалавек па падазрэнні ў арганізацыі нелегальнай міграцыі


316 чалавек, якіх падазраюць у дапамозе ці арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў Польшчу, былі затрыманыя летась падляшскімі памежнікамі. Паводле інфармацыі, прадстаўленай агенцтвам PAP са спасылкай на Падляшскі пагранічны атрад, колькасць затрыманых у 2023 годзе была значна вышэйшай — больш за 530 чалавек.

Паводле акруговай пракуратуры ў Хайнаўцы, у 2024 годзе ў суд перададзена 82 справы па фактах дапамогі нелегальнай міграцыі. Адна з іх — справа 35-гадовай грамадзянкі Украіны, затрыманай у кастрычніку пад Хайнаўкай. Жанчына прыехала, каб забраць пяць грамадзян Афганістана і адвезці іх у Германію. Мігранты прыбылі ў Маскву авіярэйсам, адтуль да беларуска-польскай мяжы іх даставілі так званыя «перавозчыкі».

Палякам пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Іншы выпадак адбыўся ў маі мінулага года. Пара з Варміі і Мазур наняла фургон і спрабавала перавезці семярых мігрантаў з Сірыі і Самалі. За такую паслугу яны павінны былі атрымаць 3 тысячы злотых. Цяпер ім, як і многім іншым затрыманым, пагражае пакаранне да 8 гадоў зняволення.