
Падляшскія паліцыянты высвятляюць абставіны ДТЗ з удзелам памежнікаў, якое адбылося каля вёскі Лапічы ў Сакольскім раёне. Прыкладна а другой гадзіне ночы аўтамабіль «Лэндровер» супрацоўнікаў памежнай службы з’ехаў у кювет і перакуліўся. У аўтамабілі знаходзіліся 5 чалавек, у тым ліку тры іншаземцы. Усе трапілі ў шпіталь.
Беларускае Радыё Рацыя






