BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падляшскія самакіраванні могуць атрымаць 400 тысяч злотых на міжнародныя праекты

У Падляшскім ваяводстве аб’яўлены новы конкурс, у якім мясцовыя органы самакіравання могуць атрымаць да 400 тыс. злотых на праекты, звязаныя з міжнародным супрацоўніцтвам. Агульны бюджэт праграмы складае 400 тысяч злотых. Аднак сёлета ўдзел Беларусі і Украіны выключаны. Кажа сябра Маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк:

Падляшскае ваяводства, улічваючы гміны і паветы, страціла шмат партнёрстваў, напрыклад, з Беларуссю і Украінай. У цяперашняй сітуацыі складана падтрымліваць партнёрствы з краінамі, якія знаходзяцца ў стане вайны, але і з Беларуссю таксама. Тут гэта ўжо стала натуральным наступствам. Мы, як самакіраванне ваяводства, цалкам закрылі любую супрацу з органамі мясцовага самакіравання Беларусі, і тое ж зрабілі асобныя адзінкі тэрытарыяльнага самакіравання. Гэта звязана з тым, што Беларусь брала ўдзел ў падтрымцы Расеі ў вайне з Украінай.

Дырэктар Офіса міжнанароднага супрацоўніцтва Маршалкоўскай управы Гражына Сабецка прывяла прыклады паспяховых праектаў леташняга выпуска конкурсу:

У сферы культуры, у сферы абмену фальклорных калектываў, прасоўвання мясцовых артыстаў вялікай папулярнасцю карыстаўся абмен паміж школамі. Што датычыцца Германіі, то гэта быў асноўны партнёр, але было ажно сем праектаў, накіраваных да партнёраў з Германіі. Па адным праекце было накіравана ў Грэцыю, Грузію, Латвію, Літву, а таксама чатыры праекты — у Бельгію.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 13 лютага 2025 года. Сродкі могуць быць накіраваны на ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж гарадамі Падляшша і гарадамі іншых еўрапейскіх краін, навучальныя візіты, абмен досведам і папулярызацыю рэгіёна за мяжой.

Падрабязней пра конкурс тут:

400 tys. zł dla podlaskich gmin i powiatów na współpracę z zagranicą – Portal informacyjny województwa podlaskiego – podlaskie.eu

Беларускае Радыё Рацыя