BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падрабязнасці польскай абароннай праграмы «Шчыт Усход»

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падрыхтавала законапраект па праграме «Шчыт Усход», у якім прадугледжваецца магчымасць экспрапрыяцыі, і перавод лясоў у падпарадкаванне Мінабароны.

Fot. PAP/Tomasz Waszczuk

Як піша bialystok.wyborcza.pl, новыя правілы прадугледжваюць, сярод іншага: магчымасць экспрапрыяцыі нерухомасці за кампенсацыю. «Асноўнай мэтай распрацоўкі праекта з’яўляецца надзённая неабходнасць спрашчэння і ўдасканалення інвестыцыйна-будаўнічага працэсу пры падрыхтоўцы і рэалізацыі стратэгічных інвестыцый, звязаных з абаронай дзяржавы, што з улікам цяперашняй геапалітычнай сітуацыі павінна быць прыярытэтным для ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання», — чытаем у абгрунтаванні Мінабароны да праекта.

Палі і лясы, на якія распаўсюджваецца рашэнне аб дазволе стратэгічнай інвестыцыі, будуць выключаны з палажэнняў аб ахове.