BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падручнік пра эмоцыі цяпер і па-ўкраінску: падтрымка для падляшскіх школ

У Беластоку адбылася прэзентацыя адукацыйнага праекта Czepczyński Family Foundation, накіраванага на падтрымку псіхічнага здароўя вучняў.

Адным з ключавых элементаў праекта з’яўляецца кніга «ABC эмоцый», якая ўжо даступная ўкраінскай мовай, і, як паведаміў прэзідэнт фундацыі Даміян Купчык, разглядаецца магчымасць перакладу і на беларускую:

– Перакладаў мы плануем рабіць шмат. Праблема толькі ў коштах. Нядаўна ў нас з’явіўся партнёр, які мае сродкі на пераклады. І цяпер ніякіх праблемаў і мы ў стане гэта зрабіць.

Кніга «ABC эмоцый» напісана простай мовай. Адзін з раздзелаў наўпрост закранае тэму прыняцця і разумення дзяцей-мігрантаў у школьным калектыве. Гэта, як адзначыў Купчык, асабліва актуальна ў кантэксце ўсё большай колькасці дзяцей з Беларусі і Украіны, якія сёння вучацца ў польскіх школах:

– Канешне, гэта таксама закранаем. У памаранчовай кнізе «ABC эмоцый» ёсць дадатковы раздзел, які датычны дзяцей-мігрантаў і будавання камунікацый і разумення паміж дзецьмі польскімі і ўкраінскімі. Бо калі пакінуць без увагі гэты элемент будавання паразумення, то польскіх дзяцей больш, і папросту яны павінны трымацца адпаведнага тыпу паводзінаў.

Кніга «ABC эмоцый», якая ўжо перакладзеная на ўкраінскую мову, тлумачыць дзецям простымі словамі паняткі, звязаныя з інваліднасцю, эмацыйнай падтрымкай і роўным стаўленнем. Яна суправаджаецца метадычным дапаможнікам для настаўнікаў з практычнымі парадамі, гульнямі і карткамі заданняў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя