BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падрыхтоўка да фэсту Tutaka 2025 — першыя вынікі апытанняў

Фонд Tutaka паведаміў пра першыя вынікі другой хвалі апытанняў сярод удзельнікаў і прыхільнікаў фестывалю, які сёлета пройдзе з 10 па 13 ліпеня.

Кіраўнік Фонда Павел Станкевіч, адзін з арганізатараў, адзначае, што актыўнасць была вялікая, і гэта дазваляе дакладней зразумець, чаго чакае публіка:

– Фэст ствараем разам з нашай аўдыторыяй. Наш супольны фэст даволі моцна ў нас трымаецца. У тэмах дыскусій, безумоўна, галоўнай тэмай была тэма Падляшша. Гэта азначае, што нарэшце гэтая тэма дакранулася да шырокага кола беларускай дыяспары і пачынае быць важнай.

Фестываль Tutaka 2025 сёлета пройдзе пад патранажам ганаровага камітэта, у склад якога ўваходзяць Святлана Ціханоўская і Івонка Сурвіла. Мерапрыемства фінансуецца з удзелам Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, The German Marshall Fund, Еўразвязу. Партнёрам фестывалю з’яўляецца горад Беласток.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя