BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падсумаванне турыстычнага сезона на Падляшшы і новыя кірункі развіцця галіны

У Беластоку падвялі вынікі турыстычнага сезона 2025 года. Паводле дадзеных рэгіянальнага самакіравання, Падляшша стала адным з найбольш дынамічных турыстычных рэгіёнаў Польшчы: з траўня па кастрычнік колькасць гатэльных рэзервацый вырасла на 50,4% у параўнанні з мінулым годам.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Прокорым падкрэсліў, што поспех — вынік мэтанакіраванай працы і ўдалай рэкламнай стратэгіі:

– Рост начлегаў у падляшскіх гатэлях на 51% паказвае, што Падляшскае ваяводства мае поспех у гэтай галіне, паказвае поспех розных нашых ініцыятываў. Але мы не спыняемся. Хочам, каб турыстаў было ў нас яшчэ больш. У нас ёсць новыя ідэі.

Падчас канферэнцыі выступіў таксама эксперт у сферы рэгенератыўнай і кулінарнай турыстыкі Хубэрт Ганэра, які звярнуў увагу на важнае турыстычнае падабенства Падляшша і Беларусі:

– Краіны, якія з намі суседнічаюць, маюць шмат агульнага з намі. Маюць агульную кухню, прыроду, нагадаю, што Белавежская пушча падзеленая паміж Беларуссю і Польшчай. І адзінае, што нас адрознівае, гэта палітычны лад. Людзі вельмі падобныя, маюць падобныя серцы, і думаю патэнцыя на супрацу заўсёды быў і будзе.

Асобны акцэнт быў зроблены на Падляшскім турыстычным боне, які, паводле Маршалка, значна павялічыў рух у рэгіён, атрымаў высокія ацэнкі ад гасцініц і аграаб’ектаў і будзе працягнуты як праграма і ў наступным годзе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя