10 ліпеня ў Беластоку падпісалі дамовы на агульную суму 1,5 мільёна злотых. Фінансаванне выдзеленае з праграмы «Фонды Еўрапейскія для Падляшша 2021–2027» і будзе накіраванае на развіццё ўніверсітэцкіх праектаў і ініцыятыў студэнтаў.

Пра важнасць такой падтрымкі выказаўся прарэктар па навуцы Беластоцкай палітэхнікі, прафесар Марэк Крэнтоўскі:
– Cродкі нам заўсёды патрэбныя, бо мы навукоўцы. Нашая роля палягае на тым, каб мы гэтыя сродкі эфектыўна выкарысталі. Стараемся развязаць пэўныя праблемы, каб потым жыхары маглі выкарыстоўваць гэта ў сваім жыцці. Гэта тыя рэчы, якія маглі б дапамагаць людзям у іх паўсядзённым жыцці.
Прыклады канкрэтных праектаў, што атрымаюць фінансаванне, прывяла прарэктарка Медычнага ўніверсітэта ў Беластоку, прафесар Катажына Соха:
– Навукоўцы з Медычнага ўніверсітэта з Беластоку будуць рэалізаваць пяць грантаў. Гэтыя гранты высока ацэненыя. Сярод іх: распраўцоўка апарату для праблематычнай скуры; дыягнастычная панэль для вызначэння хваробы ад укусаў кляшчоў; а таксама распрацоўка субстанцыі для лячэння новатворных захворванняў.
Па словах удзельнікаў прэс-канферэнцыі, фінансаванне адкрывае новыя гарызонты для студэнтаў і навукоўцаў у галіне медыцыны, тэхналогій, інжынерыі, інавацый і міжсектаральнага супрацоўніцтва.
«Гэта — важны крок у развіцці адукацыі і прымянення навукі на Падляшшы», — падкрэслілі выступоўцы.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






