BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падтрымка лакальных ініцыятыў: адкрыты набор заявак для жыхароў Падляшша

Фонд «ОКNО NА WSCHÓD», які выступае аператарам рэгрантынгу ў Падляшскім ваяводстве на 2024–2026 гады, абвяшчае пра пачатак прыёму заявак на конкурс «Падляшскія лакальныя ініцыятывы 2025».

Мэта конкурсу — падтрымка мясцовых грамадзянскіх ініцыятыў, скіраваных на паляпшэнне жыцця ў рэгіёне. Кажа каардынатар праграмы Марцін Клейна:

-Ініцыятывы могуць быць вельмі розныя. Няма тут тэрытарыяльнага выключэння. Унёскі могуць рабіць арганізацыі з усяго Падляшскага ваяводства, а таксама жыхары. Калі няма арганізацыі, можна дамовіцца з суседзямі.

Тэрмін падачы заявак: да 30 красавіка 2025 года, уключна, да 23:59. Праграма “Падляшскія лакальныя ініцыятывы” рэалізуецца Фондам «ОКNО NА WSCHÓD» пры афіцыйнай падтрымцы Падляшскага ваяводы і Маршалка Падляшскага ваяводства. 

Фота: PIL

Усе неабходныя дакументы, а таксама рэгламент конкурсу і інфармацыя пра ініцыятывы, што атрымалі падтрымку ў мінулыя гады, даступныя на сайце:
www.podlaskieinicjatywy.pl.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя