BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падтрымка медыцыны і працаўладкавання: як зменіцца Падляшша дзякуючы Interreg

Амаль 14,2 мільёна еўра атрымаюць 28 арганізацый з Падляшскага ваяводства на рэалізацыю сваіх праектаў у рамках транспамежнай праграмы Interreg ЛітваПольшча. Асаблівую ўвагу нададзена Сувальскаму калідору — стратэгічна важнаму ўчастку паміж Польшчай і Літвой. Як падкрэсліла выконваючая абавязкі дырэктара Ваяводскай выратавальнай станцыі ў Беластоку Ізабэла Калецкая, фінансаванне гэтага праекта непасрэдна звязана з умацаваннем бяспекі рэгіёну:

Гэты праект мае на мэце перадусім стварэнне Цэнтра імітацыйнага выратавання пры Хуткай медыцынскай дапамозе ў Беластоку разам з партнёрам з Літвы. Мы навучым тысячу чалавек асновам тактычнай медыцыны, набудзем манекены для трэніровак, а таксама маскіровачныя плашчы для патрэб каманд хуткай дапамогі. Гэта праект Ваяводскай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Беластоку і Хуткай медыцынскай дапамогі літоўскай рэспублікі ў Ёнаве. Галоўная яго мэта — умацаванне пачуцця бяспекі грамадзян па абодва бакі мяжы, бо трансгранічнае партнёрства ў сучасныя часы вельмі патрэбнае.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Другі важны праект звязаны з падтрымкай людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асацыяцыя “Aktywni” дапаможа такім людзям адаптавацца да працы і стаць каштоўнымі спецыялістамі, а таксама падзеліцца вопытам з партнёрамі з Літвы.

Беларускае Радыё Рацыя