BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падведзены вынікі года працы кіраўніцтва Падляшскага ваяводства

На Падляшшы падвялі вынікі года працы ваяводскага самакіравання. Як заявіў маршалак Лукаш Пракорым, гэта быў добры перыяд для рэгіёна.

За апошнія 12 месяцаў падпісалі 227 дамоваў на агульную суму больш за мільярд злотых, у тым ліку на стратэгічныя праекты. Кажа Лукаш Пракорым:

-Гэта быў вельмі добры год для нашага рэгіёну. Сустракаліся мы і з выклікамі, гэта хаця б сітуацыя з закрытай мяжой, сітуацыя з прадпрымальнікамі, сітуацыя ў турыстычнай галіне, сітуацыя ў шпіталях. Перакананы, што гэта быў час, калі паўстала шмат добрых спраў, якія дапамагаюць нашым падляшскім прадпрымальнікам, жыхарам Падляшша. Гэта быў таксама год, калі мы атрымалі шмат знешніх еўрапейскіх сродкаў.  

Сябра Маршалкоўскай управы, адказны за культуру і міжнароднае супрацоўніцтва Яцэк Пёрунэк адзначыў, што падсумаванне дзейнасці самакіравання адбываецца пад знакам візіту дэлегацыі з Аўстрыі, якой паказваюць жыццё Падляшша побач з Беларуссю:

-Мы жывем у складаным суседстве на мяжы. Зараз з візітам на Падляшшы знаходзіцца дэлегацыя з Аўстрыі. Мы хочам, каб яны пабачылі, як выглядае памежны рэгіён.  І просім таксама пра моцнае лабіраванне ў Еўразвязе дзеля нашага рэгіёну.

Сярод галоўных дасягненняў управы Падляшскага ваяводства – падпісанне пагаднення па развіцці аэрапорта Крыўляны, стварэнне Падляшскай рады жанчын і рады прадпрымальніцтва, а таксама актыўнае лабіраванне ў Бруселі, у выніку якога рэгіён захаваў сваю асобную квоту ў фінансаванні з ЕЗ пасля 2027 года.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара I ZPW