У Падляшскай оперы і філармоніі адбылася гала-ўрачыстасць другога конкурсу «Мы ўзнагароджваем НДА», арганізаванага самакіраваннем Падляшскага ваяводства ў супрацоўніцтве з Радай грамадскай карысці Падляшша.

Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, валанцёраў і духаўнікоў, якія працуюць з жыхарамі рэгіёна. Кажа апякун Брацтва Праваслаўнай Моладзі ў Польшчы Павел Швед:
-Заўсёды, калі нехта нешта робіць, вынікі гэтага павінны быць бачныя для чалавека. Вельмі важным ёсць тое, што мы гэта бачым, ацэньваем. І думаю, што гэта дае натхненне для далейшай працы.
Па выніках года, у намінацыі «Арганізацыя садзейнічання трэцяму сектару» ўзнагароду атрымала аб’яднанне «Мы для іншых». У катэгорыі «Праца/праект» за асаблівую каштоўнасць і ўплыў на паляпшэнне якасці жыцця жыхароў» быў ўзнагароджаны фонд Pierwsi dla Piersi. Званне валанцёра 2024 года атрымала Яана Рачкоўска — заснавальніца фонду «Na Jednej Nodze», які дапамагае людзям пасля ампутацыі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






