BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Падведзены вынікі XI Алімпіяды вясковай актыўнасці

На ўрачыстым фінале XI Алімпіяды вясковай актыўнасці ў Падляшскім ваяводстве былі ўзнагароджаны найбольш цікавыя мясцовыя ініцыятывы. У катэгорыі «Вёска з культурай – спадчына і традыцыі» Кола вясковых гаспадынь у Каракулях атрымала прызнанне за праект «Мука і хлеб – сімвал традыцый з ноткай сучаснасці».

Таццяна Паплаўская і Аліна Ахрэмюк

Кажуць удзельніцы Кола Таццяна Паплаўская і Аліна Ахрэмюк:

-Па-першае, гэта грошы. Як мы напішам праект, і яго станоўча ацэняць, мы атрымаем сродкі і зможам весці сваю дзейнасць. Бо без грошай зараз цяжка.

-Усё робім: гатуем, запрашаем вяскоўцаў, інтэгруемся такім чынам, смакуем нашыя стравы.

Агульна было ўзнагароджана 12 ініцыяты. У катэгорыі «Лепшая сацыяльная ініцыятыва на вёсцы» перамагла Магдалена Валенцей-Чэпель з праектам «Сустрэча па прафілактыцы раку малочнай залозы». У катэгорыі «Зялёная вёска – экалогія і асяроддзе» – праект з Гарадка «Сад грамадскі „Зялёнае сэрца  Гарадка“» ад Кола гаспадынь «Aktywny Senior».

Цалкам матэрыял:

XI Алімпіяда вясковай актыўнасці
XI Алімпіяда вясковай актыўнасці
XI Алімпіяда вясковай актыўнасці
XI Алімпіяда вясковай актыўнасці

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя