Пайшоў з жыцця знакаміты польскі актор Ежы Штур. Яму было 77 гадоў. Апошнім часам акцёр змагаўся з рэцыдывам анкалагічнага захворвання.

Ежы Штур нарадзіўся ў 1947 годзе ў Кракаве. Акторскую кар’еру пачаў у кракаўскім Старым тэатры. Упершыню ён з’явіўся на вялікім экране ў 1971 годзе ў фільме “Мільён для Лаўры”. У 1976 годзе Ежы Штур сыграў сваю першую галоўную ролю ў кіно ў фільме Кшыштафа Кесьлёўскага “Spokój” (польская прэм’ера адбылася толькі праз чатыры гады). Аднак прызнанне ён атрымаў толькі пасля ўдзелу ў “Сексмісіі” (1983) Юліюша Махульскага. Гэты фільм таксама быў папулярны ў Савецкім Саюзе, дзе ў кінатэатрах яго паказвалі пад назвай “Новыя Амазонкі”. Пазней было шмат знакамітых роляў, у тым ліку ў культавым польскім фільме “Кілер”.
Ежы Штур выявіў сябе як рэжысёр, актор дубляжу і педагог.






