BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пайшоў з жыцця прафесар універсітэта ў Беластоку Уладзімір Паўлючук

Пайшоў з жыцця прафесар універсітэта ў Беластоку Уладзімір Паўлючук — выдатны сацыёлаг, публіцыст, пісьменнік, даследчык народнай культуры. Яму быў 91 год.

Акрамя навуковай працы, займаўся журналістыкай і рэпартажамі. У 1974 годзе выдаў кнігу «Вершалін». Гэты рэпартаж пра канец свету стаў асновай для спектакля ў тэатры «Вершалін» у Супраслі пад такой жа назвай і для фільма Кшыштафа Вайцяхоўскага «Гісторыя прарока Іллі з Вершаліна». У 2004 годзе выйшаў раман пад назвай «Юда», за які Уладзімір Паўлючук атрымаў літаратурную прэмію прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага.

Выстаўленне труны сёння а 11-ай у пахавальным доме на вуліцы Наваградскай у Беластоку, пахаванне заўтра ў Рыбалах, адкуль паходзіў памерлы.

Беларускае Радыё Рацыя