BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ фільма «Сума» ў Беластоку

У нядзелю, 1 сакавіка, у Беластоку ў прасторы “Новая Зямля” адбудзецца паказ дакументальнага фільма Андрэя Куцілы «Сума» (Summa). Пачатак 15:30.

Што такое сапраўдная сувязь паміж людзьмі? 

Ці магчыма паразумецца без лішніх слоў, калі паміж вамі — розныя пакаленні і розныя сусветы? 

Вас чакае вельмі прыгожая і медытатыўная гісторыя сяброўства маладой беларускай мастачкі Марыяны і пажылога польскага мастака Анджэя Струмілы. 

Яна прыязджае да яго ў шляхецкую сядзібу на памежжы, дзе час нібы спыніўся. Сярод коней, карцін і старых дрэў яны размаўляюць пра мастацтва, жыццё і набліжэнне вечнасці. 

Фільм пра тое, як творчасць і чалавечае цяпло здольныя пераадолець адзіноту. 

Гэтая стужка стала найлепшым сярэднеметражным фільмам на прэстыжным фестывалі IDFA ў Амстэрдаме. 

Уваход вольны. 

Арганізатары