BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палякі перахапілі каля 200 тысяч пачак беларускіх цыгарэт

Каля 200 тысяч пачак беларускіх цыгарэт перахапілі супрацоўнікі падляшскай Падатковай адміністрацыі (KAS) блізу польска-літоўскай граніцы. Кантрабанда была схавана ў кантэйнеры паміж пластыкавымі скрынямі – паведамляе прадстаўнік прэс-службы адміністрацыі:

– Супрацоўнікі падляшскай Падатковай адміністрацыі затрымалі для кантролю ў Будзіску фуру, якой кіраваў 40-гадовы беларус. Мужчына сцвярджаў, што вязе з Латвіі кантэйнер і не ведае, што ўнутры. Фура была праверана з дапамогай рэнтгену. Падчас агляду высветлілася, што ў кантэйнеры перавозіліся пластыкавыя скрынкі, а сярод іх схаваныя беларускія цыгарэты, амаль 200 тысяч пачакаў. Калі б знойдзеная кантрабанда трапіла ў нелегальны абарот, то бюджэт дзяржавы страціў бы 5 мільёнаў 200 тысяч злотых.

У дачыненні да кіроўцы грузавой машыны пачалі следства, якое падлягае пракуратуры ў Сувалках. Кіроўцы пагражае пазбаўленне волі на 10 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: podlaskie.kas.gov.pl